Міністэрства аховы здароўя Беларусі выступае супраць праявы ксенафобіі да кітайцаў на фоне сітуацыі з каранавірусам, піша Interfax.by

«Я б пазбег слова «расізм», і назваў бы гэта элементамі ксенафобіі», — сказаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік журналістам у панядзелак, адказваючы на ​​пытанне аб паніцы сярод насельніцтва ў сувязі з каранавірусам.

Міністр падкрэсліў, што «мы заўзятыя праціўнікі любой ксенафобіі». «Трэба разумець, што ў нас дастаткова шмат кітайскіх грамадзян навучаецца - каля 5 тыс. грамадзян, і працуе. І абсалютная большасць з іх на час кітайскага Новага года за межы Беларусі не выязджала», - сказаў ён.

«Таму, калі мы бачым кітайскіх, карэйскіх, японскіх альбо в'етнамскіх грамадзян, якія ходзяць у нас па вуліцах, то гэта тыя людзі, якія ў нас вучацца і не пакідалі тэрыторыю Беларусі альбо завяршылі медыцынскае назіранне, якія мы ажыццяўлялі», - дадаў кіраўнік Мінздароўя.

Акрамя таго, Каранік адзначыў, што самы дзейсны спосаб барацьбы з панікай — гэта інфармаванне. «Трэба распавядаць людзям, даводзіць інфармацыю. Мы не спрабуем нічога схаваць, мы максімальна адкрыты і гэта пазіцыя Міністэрства аховы здароўя, бо адсутнасць інфармацыі спараджае розныя чуткі і панічныя настроі», — падкрэсліў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0