Магчымае закрыццё радыёлакацыйнай станцыі (РЛС) 70М6 «Волга» і вузла сувязі «Вілейка», якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, але належаць Расіі, можа пагражаць абараназдольнасці апошняй, піша «Свободная Пресса».

Выданне нагадвае, што далёкасць выяўлення міжкантынентальных балістычных ракет і ракет сярэдняй далёкасці РЛС дасягае 4 800 кіламетраў, а малапрыкметныя аб'екты з эфектыўнай плошчай рассейвання 0,1 квадратнага метра радарам засякаюцца на адлегласці 2 000 кіламетраў.

Адзначаецца, што «Вілейка», якая працуе на звышдоўгіх хвалях, што пранікаюць у марскія і акіянскія воды на глыбіню да 50 метраў, і якая мае далёкасць 10 000 кіламетраў, з'яўляецца велічэзным антэнным полем з мачтамі 300-метровай вышыні і мае плошчу 400 гектараў.

Выданне піша, што «Волга» і «Вілейка», якія адносяцца да стратэгічных аб'ектаў, могуць закрыцца з-за заканчэння адпаведных арэндных тэрмінаў і пагаршэння расійска-беларускіх адносін.

Іншай пагрозай абараназдольнасці Расіі называецца магчымае спыненне паставак колавых шасі МЗКЦ-79221, якія выпускаюцца Мінскім заводам колавых цягачоў, што выкарыстоўваюцца расійскімі рухомымі грунтавымі ракетнымі комплексамі «Тополь-М» і «Ярс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0