Галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» Дзмітрый Жук папярэджвае пра магчымую інфармацыйную агрэсію з боку Расіі.

«Баюся накаркаць, але тая рыторыка нянавісці, якая ў расійскіх СМІ прысутнічае ў адносінах Украіны, у любы момант можа перакінуцца і на нас. Істотны толькі пасыл вярхоўнай улады Расіі. І нам як журналістам трэба гэта разумець і быць гатовымі да таго, каб праводзіць сваю лінію», — сказаў ён у эфіры «Клуба рэдактараў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0