Лукашэнка 14 лютага падчас наведвання Светлагорскага ЦКК выказаўся з нагоды канспіралагічных тэорый пра тое, што Уладзімір Пуцін хоча затрымацца на чале ўлады за кошт далучэння Беларусі.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Няма ў Пуціна такой мэты. А калі і была, то мы два гады таму ўмовіліся: ніякага ўваходжання Беларусі ў Расію быць не можа. Але я пажартаваў (у кожным жарце ёсць доля жарту): адзіная дзяржава магчымая — калі Расія ўвойдзе ў склад Беларусі, калі беларускі прэзідэнт стане прэзідэнтам гэтай аб'яднанай дзяржавы. Не абавязкова Лукашэнка. Можа, ваш кіраўнік. А лепш за ўсё Наталля Іванаўна Качанава — першая жанчына, але надзейная будзе. Чаму мы можам туды ўступіць, а яны не? І калі б расіянам мы гэту альтэрнатыву прапанавалі, яны маглі б і не адмовіцца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0