Сёння ў Санкт-Пецярбургу адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі, міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і старшыні праўлення «Газпрома» Аляксея Мілера. Бакі разгледзелі пытанні супрацоўніцтва ў газавай сферы, піша БелТА.

«Аляксей Мілер і Уладзімір Сямашка падпісалі пратакол паміж «Газпромам» і ўрадам Беларусі, у адпаведнасці з якім вызначаны парадак фарміравання цэн пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2020 годзе», — гаворыцца ў паведамленні канцэрна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна