Аляксандр Лукашэнка наведвае сёння Светлагорскі ЦКК, на базе якога пабудаваны завод па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы, піша БелТА.

Адразу па прылёце кіраўнік дзяржавы падрабязна цікавіўся схемай, па якой на прадпрыемства пастаўляецца драўняная сыравіна, наколькі яе дастаткова. Кіраўніка краіны праінфармавалі, што патрэбы растуць і ёсць неабходнасць у дадатковым чыгуначным транспарце.

Аляксандр Лукашэнка даў на гэты конт неабходныя даручэнні. «Трэба зрабіць так, каб праблема дастаўкі балансавай драўніны была вырашана ў гэтым годзе», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0