Амерыканская поп-зорка Білі Айліш выпусціла тытульную песню для новага фільма бандыяны «Не час паміраць» (No Time to Die). Трэк размешчаны на YouTube-канале спявачкі.

Айліш, якая напісала песню разам са сваім братам Фінеасам О'Конэлам, стала самай маладой (ёй 18) выканаўцай музычнай тэмы ў гісторыі франшызы.

«Не час паміраць» выйдзе на экраны 9 красавіка. Рэжысёрам стужкі выступіў Кэры Фукунага, а галоўныя ролі сыгралі Дэніэл Крэйг, Леа Сейду, Рамі Малек, Крыстаф Вальц і Ана дэ Армас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0