Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 6 лютага, паведамляе міліцыя.

Двое мужчын, бабруйчанін і гамяльчук, дамовіліся пра абмен аўтамабілямі. У выніку абмену жыхар Бабруйска з'ехаў на машыне маркі «Форд Меркуры», а жыхар Гомеля застаўся з аўто «Форд Фокус».

Машыны не пераафармлялі, паколькі абедзве былі з расійскімі нумарамі — мужчыны проста абмяняліся дакументамі і машынамі.

6 лютага раніцай гамяльчук не знайшоў свой «Форд Фокус» на прыпаркаваным месцы і звярнуўся ў міліцыю.

Як аказалася, «Форд Фокус» быў адбуксіраваны «Фордам Меркуры», які дастаўся бабруйчаніну.

Былы ўладальнік «Форда Фокуса» разам з таварышам прыехаў ноччу на двор, дзе была прыпаркавана машына, адамкнуў яе, але завесці не змог. Тады змоўшчыкі вырашылі ўзяць аўто на буксір і праехалі так больш за 180 кіламетраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?