Дэпутаты парламента Паўночнай Македоніі прагаласавалі за ўступленне краіны ў НАТА, паведамляе PlusInfo.

Члены ўрада падпісаліся пад уступленнем у альянс большасцю галасоў: 114 са 120 дэпутатаў былі «за». Спачатку за закон прагаласавалі члены парламенцкага камітэта па знешняй палітыцы, затым яго накіравалі на пленарнае пасяджэнне. Там дакумент зацвердзілі канчаткова.

Пасля паспяховага галасавання перад будынкам парламента ўрачыста вывесілі сцяг НАТА.

Каб Паўночная Македонія канчаткова стала членам альянсу, гэта павінен зацвердзіць парламент Іспаніі. Галасаванне запланавана на сакавік, тады ж падпісаны дагавор перададуць у ЗША на захоўванне.

Македонія стане 30-й дзяржавай-членам НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0