Насцю Рыбку (Настассю Вашукевіч) выгналі з рэаліці-шоу «Апошні герой. Гледачы супраць зорак» пасля першай жа ночы. Пра гэта паведамляе «Вокруг ТВ». Першы эпізод праграмы паказалі 8 лютага. 

Паляўнічая на алігархаў з Беларусі далучылася да каманды зорак у першым жа выпуску пасля таго, як яны выйгралі выпрабаванне і ў якасці прыза выбралі магчымасць папоўніць племя яшчэ адным удзельнікам. Аднак, як толькі знакамітасці даведаліся, што да іх далучыцца Рыбка, яны адмовіліся «мець стасункі з эскортніцай». Мадэлі прыйшлося начаваць асобна, паколькі мужчыны баяліся, што пра іх могуць пайсці кампраметуючыя чуткі.

Арганізатары шоу прапанавалі Насці Рыбцы сысці ў каманду гледачоў, але тая спалохалася, што яны паступяць з ёй такім жа чынам. У выніку мадэль пакінула праект. Мяркуючы па здымках з яе Instagram-акаўнта, пасля выгнання яна з'ехала адпачываць на Балі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0