У Брэсцкай крэпасці наткнуліся на авіябомбу часоў Другой сусветнай, паведамляе МУС.

Каля Паўночнай брамы крэпасці 5 лютага рабочы заўважыў у зямлі прадмет, падобны да боепрыпаса, і паведаміў пра знаходку праваахоўнікам. Сапёры вайсковай часці 5526 вызначылі, што перад імі савецкая 15-кілаграмовая авіябомба. Яе вынялі і знішчылі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?