Чатыры кітайскія кампаніі (Xiaomi, Huawei, Oppo і Vivo) плануюць аб'яднацца ў Глабальны альянс распрацоўшчыкаў паслуг (GDSA), каб стварыць канкурэнта Google Play, паведамляе Reuters.
Першапачаткова платформа будзе ахопліваць дзевяць рэгіёнаў, уключаючы Індыю, Інданезію і Расію.
Усе чатыры кампаніі адмовіліся каментаваць гэтую гісторыю выданню.
Першапачаткова пра стварэнне альянсу павінны былі заявіць у сакавіку, аднак з-за ўспышкі каранавіруса планы кампаній могуць змяніцца.





