Міністэрства гандлю ЗША пачало працэдуру перагляду статусу беларускай эканомікі, па выніках якой можа перавесці яго ў разрад рыначнай, паведамляе міністэрства эканомікі Беларусі.

На працягу месяца зацікаўленыя бакі прадставяць свае каментары ў дачыненні да Беларусі па такіх сферах, як валютныя аперацыі, інвестыцыйны рэжым, працоўныя адносіны, дзяржаўная ўласнасць, прагрэс у перамовах па далучэнні да СГА і іншых.

Пасля разгляду ўсіх каментароў бакоў міністэрства гандлю ЗША ацэніць мэтазгоднасць правядзення публічных слуханняў па пытанні пераводу Беларусі ў катэгорыю краін з рынкавай эканомікай. Канчатковыя вынікі па гэтым пытанні могуць быць апублікаваныя ў лістападзе 2020 года.

Прысваенне Беларусі статусу краіны з рынкавай эканомікай дазволіць ліквідаваць дыскрымінацыйныя метады разлікаў памераў ставак ахоўных пошлін, пазбегнуць іх неабгрунтаванага завышэння ў адносінах да беларускай прадукцыі ў ЗША і будзе садзейнічаць нарошчванню беларускага экспарту ў ЗША, лічаць у беларускім міністэрстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0