Асадку-пісталет канфіскавалі ў жыхара Лунінца, паведамляе Следчы камітэт.

У студзені пры ператрусе па месцы жыхарства 48-гадовага жыхара Лунінца супрацоўнікі міліцыі выявілі асадку-пісталет і некалькі адзінак халастой зброі, якія былі прыстасаваныя да стральбы, а таксама боепрыпасы да іх. Выяўленыя прадметы канфіскавалі.

Завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 295 КК. Расследаванне працягваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?