4 лютага ў Петрыкаве ў цэнтральную райбальніцу паступіла 1,5-гадовая дзяўчынка ў цяжкім стане. Ёй паставілі дыягназ «Вострае медыкаментознае атручэнне». Усяго праз дзве гадзіны дзіця памерла, паведамляюць «Моцныя навіны».
Як высветлілася пазней, дзяўчынка сцягнула ў бабулі з сумачкі ўсяго дзве таблеткі, якія прымала жанчына. Гэтай дозы хапіла для таго, каб жыццё дзіцяці трагічна абарвалася.





