У Крамлі змяніліся правілы агляду ўдзельнікаў мерапрыемстваў з удзелам прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Акрамя стандартнай паверкі дакументаў «чалавек з цеплавізарам у руках» замярае у наведвальнікаў тэмпературу цела. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст крамлёўскага пула Антон Жалноў.
Дадатковую праверку прайшла і карэспандэнтка «Ведомостей» Святлана Бачарова.
У Крамлі прыняты дадатковыя меры супраць каранавіруса, пацвердзіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Паводле яго слоў, правяраюцца ўсе ўдзельнікі публічных мерапрыемстваў. «Гэта мера засцярогі», — адзначыў ён.





