Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус сказаў, што нават калі Астравецкая АЭС (БелАЭС) будзе запушчана, Вільня будзе патрабаваць яе закрыцця, піша Delfi.lt

«Мы — супраць гэтай электрастанцыі. Нават калі яна пачне працаваць, мы будзем патрабаваць яе закрыцця. (…). Вынікам таго, што мы не казалі пра гэта ўвесь гэты час, стаў пабудаваны першы рэактар. Нам трэба мяняць тактыку. Адзін з найважнейшых элементаў тактыкі — ясная праактыўная падтрымка з боку нашых саюзнікаў у ЕС і ЗША», — сказаў Лінкявічус у інтэрв'ю Žinių radijаs.

«У адзіночку мы сітуацыю не зменім», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0