Кіраўнік фракцыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка падчас блакавання прэзідыума супраць прыняцця закона аб рынку зямлі адарвала драты ў галоўнага мікрафона на месцы спікера Дзмітрыя Разумкова, паведамляе выданне «Левы бераг».
На фота бачна, што ў выніку гэтага Цімашэнка пашкодзіла сабе вялікі палец да крыві.
У кулуарах парламента кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія заявіў журналістам, што «за нанясенне ўрону дзяржаўнай маёмасці Цімашэнка зараз абавязаная будзе пакрыць матэрыяльную шкоду».





