Міністэрства энергетыкі Расіі лічыць, што пытанне цаны нафты, якая пастаўляецца Беларусі, з'яўляецца выключна камерцыйным і вырашаць яго павінны паміж сабой кампаніі. Пра гэта сказаў журналістам міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак, піша ТАСС.

«Паміж «Белнафтахімам» і нашымі нафтавымі кампаніямі вядуцца камерцыйныя перамовы, гэта пытанне чыста камерцыйнае. Мы [Мінэнерга РФ] у гэтым не ўдзельнічаем, бо і заўжды раней гэта былі камерцыйныя перамовы. Мы не можам указваць кампаніям у рынкавай сітуацыі, па якіх цэнах прадаваць», — адзначыў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?