У Бярэзінскі РАУС звярнуўся жыхар вёскі Трасцянка. Нехта ў яго адсутнасць разліў у пакоях дома «арганічны бруд» і сапсаваў маёмасць, паведамляе Звязда.

Участковым інспектарам міліцыі неўзабаве быў устаноўлены падазраваны. Ім аказалася сужыцелька заяўніка і маці яго дзіцяці. Даведаўшыся пра гэта, мужчына «даў задні ход» заяве і не пажадаў караць жанчыну за яе ўчынак. Як ён прызнаўся, віной усяму стала яго здрада.

У Бярэзінскім РАУС мяркуюць, што жанчына зрабіла гэта ў адчаі, з-за таго, што яе падманулі. З падобным высвятленнем адносін тут сутыкнуліся ўпершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0