Літва лічыць, што Расея моцна цісне на Беларусь і пагражае суверэнітэту рэспублікі. Такое меркаванне пры размове з беларускімі журналістамі выказаў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе Tut.by.

Фота: Надзеі Бужан.

Фота: Надзеі Бужан.

— Спробам ажыццявіць дагавор па інтэграцыі ўжо 20 гадоў. Я, памятаю, спытаў, чаму так доўга. І мне хтосьці адказаў, што ёсць у інтэграцыі пачатак і няма ў інтэграцыі канца. Калі сур'ёзна, то мы не лічым, што гэта станоўча. Мы зацікаўленыя ў захаванні суверэнітэту Беларусі, і дыялог з Еўрасаюзам можа гэтаму спрыяць. Хоць мы адчуваем націск на Беларусь ад вялікага суседа, — заявіў кіраўнік МЗС Літвы.

Па словах Лінкявічуса, Літва не мае права ўплываць на ўнутраныя працэсы Беларусі. Але адчуванне, што суверэнітэту нашай краіны з боку Расеі нешта пагражае, ёсць не толькі ў Літве, але і «ва ўсім свеце».

— Наколькі я зразумеў, гэта адчуванне ёсць ва ўсім свеце, у большай ці меншай ступені. Некалькі месяцаў таму нават былі выказванні, што гэта пытанне пары тыдняў [страта суверэнітэту Беларуссю], але выявілася, дзякуй Богу, што гэта няпраўда. Сітуацыя складаная, трэба спрабаваць хоць бы ўбачыць сутнасць працэсу, а ён — у вялікім націску. Нягледзячы на ​​тое што дамова аб інтэграцыі яшчэ не ўвасобленая ў жыццё, дэ-факта інтэграцыя ўжо прысутнічае ў такіх галінах, як абарона, бяспека. Вучэнні «Захад» паказалі, наколькі моцна тэрыторыя Беларусі задзейнічаная, — заявіў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?