Неўзабаве ЗША могуць нанесці яшчэ адзін удар супраць расейскага газаправода ў Нямеччыну «Паўночны паток — 2», паведамляе выданне Handelsblatt.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Калі Расея паспрабуе дабудаваць трубаправод, Палата прадстаўнікоў і Сенат гатовыя прыняць яшчэ адзін закон пра санкцыі.

На гэты раз санкцыі могуць паразіць еўрапейскіх інвестараў, якія ўдзельнічаюць у праектах, або, магчыма, кампаніі, якія захочуць набыць газ, калі ён пачне паступаць.

«Гэта можа адбыцца вельмі хутка, кажуць, магчыма, у лютым ці сакавіку», — гаворыцца ў артыкуле.

Трубаправод за 10 мільярдаў даляраў рызыкуе стаць інвестыцыйнай развалінай на дне Балтыйскага мора. Але нямецкі ўрад не адмаўляецца ад барацьбы за яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0