У пятніцу ноччу супрацоўнікі ДАІ затрымалі п'янага кіроўцу аўтамабіля «Сітраен», які пашкодзіў 6 прыпаркаваных машын і спрабаваў з'ехаць, паведамляе ДАІ.

Каля 11 гадзіны ночы ў дзяжурную часць ДАІ паступілі 4 паведамленні пра тое, што невядомы кіроўца мікрааўтобуса пашкодзіў аўтамабілі і з'ехаў у невядомым кірунку. Інспектары аператыўна прыбылі ў раён здарэння і знайшлі 6 пашкоджаных аўто.

А вось сам аўтамабіль «Сітраен» з кіроўцам быў знойдзены недалёка ад месца ДТЗ у полі, яго затрымалі відавочцы. Кіроўцам аказаўся 37-гадовы мужчына на службовым аўто.

Медыцынскі агляд паказаў колькасць алкаголю ў яго арганізме — 4 праміле.

У пратаколе апытання мужчына сказаў, што напярэдадні знаходзіўся дома і выпіў 0,7 літра гарэлкі. Далей выйшаў з кватэры і вырашыў перагнаць службовы аўтамабіль. Але без наступстваў зрабіць гэтага не ўдалося.

Цяпер жа кіроўцу пагражае вялікі штраф, пазбаўленне права кіравання і, хутчэй за ўсё, рамонт службовага аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0