5-9 лютага ў Мінску ў будынку Нацыянальнага выстаўнага цэнтра (пр. Пераможцаў, 14) пройдзе XХVII Міжнародны кніжны кірмаш. Будзе на ім і стэнд выдавецтва Arche.
Там можна будзе пазнаёміцца з новымі выданнямі, задаць пытанні і даведацца пра планы выдавецтва.
У экспазыцыі будзе выстаўлена больш за 60 кніг. Некаторыя з іх можна будзе пабачыць і купіць толькі на выставе.
На кірмашы вы зможаце набыць як навінкі выдавецтва, так і рэдкія кнігі ды часопісы, што засталіся ў колькасці лічаных паасобнікаў.
Таксама на стэндзе будзе магчымасць набыць выпускі часопіса «Наша гісторыя», дзіцячых выданняў «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!».
Кніжны кірмаш працуе:
5-8 лютага (серада-субота): ад 10:00 да 19:00;
9 лютага (нядзеля): ад 10:00 да 17:00.
0
0
0
0
0
0