Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сёння журналістам затрыманне дырэктараў цукровых заводаў, перадае БелТА.

У найбліжэйшыя дні Камітэт дзяржбяспекі падрабязна раскажа пра гэтую справу, адзначыў кіраўнік краіны.

«Такога ў Беларусі яшчэ не было, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Яны стварылі ў Маскве «пракладку» — гандлёвы дом. Паставілі туды сваіх. З заводаў па дэмпінгавых цэнах прадавалі гандлёваму дому беларускі цукар. Тыя, павялічыўшы цану, прадавалі на рынку. Розніцу хабарамі аддавалі дырэктарам заводаў».

Кіраўнік дзяржавы таксама распавёў, які факт яго абурыў больш за ўсё: «Даўно на кантролі гэтае пытанне спецслужбы вялі. Мне далажылі, што за бясцэнак прадавалі гандлёваму дому гэты цукар, а частка па нейкай там павялічанай цане вярталася ў Беларусь. Можа быць, цукар нават не вывозілі ў Маскву і назад не завозілі. А дакументы ішлі туды, іх пераафармлялі і тут проста з заводаў на наш рынак пастаўлялі гэты цукар з маржой. А потым гэтую маржу дзялілі на хабары. Гэта што, нармальна?»

«Там трапіліся і з пагонамі людзі. Сказаў: усіх пад мятлу ў камеру. Усіх. Нават вось самалёт, нельга было раней затрымаць аднаго з дзеячаў. Вярнуць сказаў самалёт з Заходняй Еўропы, пасадзіць і дастаць іх адтуль. Вярнулі самалёт, дасталі і адправілі ў следчы ізалятар. Вельмі жорсткае будзе стаўленне да гэтага», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0