Здарэнне адбылося сёння, 2 лютага, на Партызанскім праспекце, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

24-гадовы кіроўца на БМВ рухаўся ў чацвёртай паласе па Партызанскім з боку вуліцы Варвашэні ў напрамку вуліцы Кабушкіна.

Не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з «Маздай», што ехала ў трэцяй паласе.

Пасля сутыкнення «Мазда» перакулілася і апынулася на тратуары. У выніку ДТЗ кіроўца аўтамашыны «Мазда» атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу. Кіроўца БМВ не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0