Амерыканская актрыса Памэла Андэрсан і галівудскі кінапрадзюсер Джон Пітэрс рассталіся пасля 12 дзён ад заключэння шлюбу. Пра гэта паведамляе The Hollywood Reporter.

Як піша выданне, пара ўзяла «перапынак» у адносінах. Крыніца, блізкая да актрысы, распавяла, што пара яшчэ не падала юрыдычныя дакументы для пасведчання аб шлюбе.

«Мы бярэм паўзу, каб пераацаніць тое, што мы хочам ад жыцця і адно ад аднаго. Жыццё — гэта падарожжа, а каханне — працэс. Улічваючы гэтую універсальную праўду, мы ўзаемна вырашылі адкласці афармленне нашага пасведчання аб шлюбе», — гаворыцца ў заяве Андэрсан.

Пара папрасіла не ўмешвацца ў іх асабістае жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0