Улады Мінска пакуль не могуць назваць колькасць жыхароў горада па стане на 1 студзеня 2020 года. Як патлумачылі карэспандэнту «НН» у статыстычнай службе, прычына гэтаму — апрацоўка даных перапісу насельніцтва.
фота Сяргея Гудзіліна
Таму па-ранейшаму лічыцца актуальнай колькасць насельніцтва па стане на 1 кастрычніка 2019 года — 1 986 600 чалавек.
Тым не менш ужо падлічаная колькасць памерлых і народжаных за год.
Дэмографы другі год запар фіксуюць натуральнае скарачэнне насельніцтва, прычым яго тэмпы імкліва нарастаюць.
Насельніцтва Мінска
Год | Нарадзілася | Памерла | Натуральны прырост |
2015 | 22 691 | 17 163 | +5528 |
2016 | 22 341 | 17 107 | +5234 |
2017 | 19 527 | 17 239 | +2288 |
2018 | 17 601 | 17 614 | -13 |
2019 | 15 937 | 17 965 | -2028 |





