28 студзеня ў некалькіх гарадах працягнуліся суды за акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» з Расіяй. За дзень сума штрафаў павялічылася на 1755 рублёў і перавысіла 60 тысяч даляраў, паведамляе «Вясна».
Ілля Дабратвор атрымаў штраф 270 рублёў.
Сяргей Неўдах — 810 рублёў.
Наталля Спірыдонава павінна заплаціць 675 рублёў.
Таксама стала вядома, што напярэдадні суд Мінскага раёна асудзіў актывістку Насту Гусеву на 405 рублёў.
Суды над Рыгорам Кастусёвым і Вячаславам Сіўчыкам былі перанесеныя.





