Беларускія ВНУ на два тыдні падоўжаць канікулы кітайскім студэнтам, якія паехалі дадому, паведамляе міністэрства адукацыі, піша БелТА.

Фотаздымак Надзеі Бужан.

Фотаздымак Надзеі Бужан.

Канікулы ў кітайскіх студэнтаў пачаліся ў канцы студзеня і павінны былі скончыцца ў пачатку лютага. Падоўжыць іх вырашылі праз сітуацыю з каранавірусам 2019-nCoV, растлумачылі ў прэс-службе.

Для студэнтаў з Кітая складуць індывідуальныя графікі, каб не ўзніклі прабелы ў навучанні.

У беларускіх ВНУ навучаюцца амаль 4 тысячы кітайскіх студэнтаў, больш за ўсё іх у БДУ — 1,4 тысячы чалавек. Не ўсе яны адправіліся на вакацыі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0