pixabay.com
Намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной распавёў, што ніхто не можа забараніць беларусам зараз ехаць у Кітай, але рэкамендацыю аб гэтым ведамства турыстам дасць, піша Tut.by.
Зараз у Мінспорт звярнулася пяць чалавек з просьбай ануляваць туры ў Кітай. З гэтымі турыстамі індывідуальна працуе юрыст Міністэрства спорту і турызму, але Міхаіл Партной запэўніў, што ведамства ў выпадку спрэчкі будзе займаць пазіцыю турыста.
Кітай не з'яўляецца масавым кірункам для беларускіх турыстаў. У 2018 годзе краіну наведала каля 2 тысяч беларусаў, у той час як да нас з турыстычнай мэтай прыехала каля 23 тысяч кітайцаў.





