Выпадкаў каранавіруса ў Беларусі не зарэгістравана. Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, піша БелТА.
Па стане на аўторак 28 студзеня ў свеце зафіксавана 4 474 выпадкаў заражэння новым каранавірусам, 107 чалавек памерлі.
Таксама сёння было заяўлена, што ў мінскім аэрапорце будзе ўведзены двайны кантроль.





