Фота Сяргея Гудзілін
Адпаведную прапанову агучыў сёння міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па АПК Віцебскай вобласці, піша БЕЛТА.
Анатоль Хацько прапанаваў дазволіць маладым спецыялістам, якія занятыя ў сельскагаспадарчай сферы, праходзіць вайсковую службу пераважна ў рэзерве.
«Чаго яго ў армію цягнуць? Мы больш страцім», — пагадзіўся Лукашэнка.
Раней Лукашэнка прапаноўваў прызываць такіх у людзей у год на месяц-два.





