24-гадовы спецыяліст па продажах аднаго з салонаў Ліды памяняў свой былы ў карыстанні тэлефон на новы аналагічнай маркі і мадэлі. У мужчыны мелася ідэнтычная скрынка і аксэсуары да тэлефона, якія ён таксама замяніў. Пасля чаго яго тэлефон быў прададзены ў іншым горадзе як новы, паведамляе СК.
Неўзабаве прададзены тэлефон зламаўся, і пакупнік здаў яго ў рамонт па гарантыі. У абслугоўванні яму было адмоўлена, бо мабільны тэлефон з такім IMEI на рэалізацыю ў сетку крам ніколі не паступаў і наогул афіцыйным пастаўшчыком у Беларусь не ўвозіўся.
Неўзабаве прадавец, які замяніў тэлефон, быў выяўлены супрацоўнікамі міліцыі. Ён прычыніў шкоду краме на 2 100 рублёў. У ходзе следства шкоду ён кампенсаваў.





