Хай бы лепш гэта была памылка неадукаванага журналіста з Wall Street Journal, які пераблытаў Беларусь з Балівіяй ці Белізам. Бо калі гэта не памылка журналіста, а рэальныя планы, ад гэтага пацярпяць не толькі звычайныя грамадзяне (беларусы, якія па розных прычынах наведваюць ЗША, і грамадзяне ЗША і іх хаўруснікаў, якія наведваюць Беларусь). Самае страшнае, што пацярпіць сама Беларусі, бо такое спрэчнае рашэнне можа яшчэ больш прывязаць Беларусь да Расіі. Гэта яшчэ больш зменшыць нашу суб'ектнасць і шанцы на нармальнае цывілізацыйнае развіццё. Я буду вельмі рады, калі travel ban не распаўсюдзіцца на нас.

Але ў кожнай негатыўнай сітуацыі можна знайсці пазітыў. Нават калі travel ban і зачэпіць Беларусь, у гэтым ёсць як мінімум адзін тлусты плюс.

Можа, хаця б пасля гэтай аплявухі нашы грамадзяне нарэшце пазнімаюць ружовыя акуляры, пазбавяцца стакгольмскага сіндрому і пабачаць, як цывілізаваны свет рэальна ўспрымае Беларусь (як дзяржаву)? Можа розныя прадстаўнікі экспертных пулаў і некаторыя журналісты нарэшце перастануць жыць у ілюзіях наконт цяперашняй сітуацыі ў Беларусі, верыць у ружовых адзінарогаў, а таксама распаўсюджваць розныя казкі і бздуру ў стылі «на захадзе вельмі паважаюць Беларусь, мы станем сябрамі ЕС хутчэй, чым Украіна, а калі станем, то вельмі хутка абгонім Літву і Польшчу па ўзроўні жыцця»? Можа, калі беларусы пабачаць, што палякі могуць ездзіць у ЗША без віз, а яны, беларусы, як і грамадзяне Самалі, Эрытрэі і Емена, не змогуць туды патрапіць нават з візай, людзі нарэшце сутыкнуцца з рэальным наступствамі свайго выбару, а таксама ўдзелу (ці, хучтэй, неўдзелу) у грамадска-палітычным жыцці Беларусі, у выбары яе палітычнага курсу? Доўгі час нашы людзі жылі ў адрыве ад гэтага, яны не бачылі, як іх выбар, удзел (ці неўдзел) і геапалітычная арыентацыя могуць хоць на нешта ўплываць. Спадзяюся, што з travel ban яны гэта пабачаць і ўсвядомяць рэальныя наступствы. Шкада, што такой высокай цаной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?