«Лукойл» не плануе нейкім чынам кампенсаваць страты Беларусі з-за падатковага манеўру ў нафтавай галіне і аднаўляць пастаўку нафты на НПЗ краіны на ільготных умовах. Пра гэта ТАСС заявіў кіраўнік «Лукойла» Вагіт Алекпераў у кулуарах Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

«Гэта тыя адносіны, што склаліся пасля ўвядзення падатковага манеўру. Мы працуем на камерцыйных умовах. Падатковы манеўр — гэта не ініцыятыва нафтавых кампаній Расійскай Федэрацыі, мы такія ж ахвяры, як і беларусы. Таму мы не збіраемся кампенсаваць тыя страты, якія нясе беларускі бок. Гэта міжурадавыя адносіны», — сказаў ён.

Алекпераў таксама паведаміў, што «Лукойл» перанакіраваў на іншыя напрамкі аб'ёмы нафты, якія пастаўляліся раней Беларусі. Пры гэтым на здабычу кампаніі гэта не паўплывала. «Так, [перанакіравалі], на здабычы ніяк не адбілася. На здабычы адлюстроўваюцца толькі тыя абмежаванні, якія ёсць па АПЕК+», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0