Падчас інвентарызацыі ў адной з крамаў абутку быў выяўлены недахоп 3700 рублёў і 14 пар абутку. Міліцыя хутка выявіла зламыснікаў, паведамляюць сталічныя праваахоўнікі.

Высветлілася, што буйную суму з касы скраў загадчык магазіна, які працуе на пасадзе з 2015 года. Мужчына таксама прысвоіў сабе 8 пар абутку на 2250 рублёў. Раней 34-гадовы мужчына да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Ён растлумачыў, што здзейсніў крадзеж грошай для сябе — збіраўся пагасіць крэдыт у банку, які браў на аўтамабіль.

Яшчэ 6 пар абутку (на 880 рублёў) сабе прысвоіла прадавачка крамы. Аператыўнікам яна патлумачыла, што абутак брала для сябе, сваёй мамы і дачкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0