Па звестках pressball.by, футбалісты «Гомеля» ў сезоне 2018 зарабілі 22 тысячы даляраў за два дамоўныя матчы супраць БАТЭ (0:3) і брэсцкага «Дынама». Адным з іх галоўных фігурантаў быў расійскі легіянер «Гомеля» Дзмітрый Айдаў, які трапіў у спіс 35 гульцоў, якім выставілі абвінавачванні ў сувязі з удзелам у дамоўных матчах.

У «спісе-35» толькі адзін чалавек, звязаны з камандай, — расіянін Дзмітрый Айдаў. У сувязі з тым, што ён з'яўляецца грамадзянінам іншай краіны, яго справа выдзелена ў асобную вытворчасць.

Як мяркуецца, сярод падазроных — два матчы з удзелам «зялёна-белых» у чэмпіянаце-2018. Першы — паядынак 11-га тура БАТЭ — «Гомель» (13.06.2018, 3:0). Па звестках выдання, заказчыкі перадалі гульцам суму ў памеры 10 тысяч даляраў за забеспячэнне патрэбнага выніку — а менавіта пройгрышу з розніцай не менш чым у тры галы. Другая сустрэча — гульня 14-га тура «Гомель» — «Дынама» (Брэст) (29.06.2018, 0:6). За забеспячэнне паразы з патрэбнай розніцай у гэтым паядынку гамельчукам нібыта прапанавалі 12 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?