Кліент таксі пашкодзіў шкло дзвярэй кіроўцы, люстэрка задняга віду і лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля. Страты былі ацэненыя ў 200 рублёў, піша mogilev.online.

Аказалася, кліент быў моцна п'яны, а таксі яму выклікалі сябры, якія і аплацілі паездку загадзя, папрасіўшы давезці таварыша да пад'езда.

Заказ быў выкананы. Пасажыр ужо выйшаў з машыны і накіраваўся да дзвярэй пад'езда, але вярнуўся назад і стаў патрабаваць вярнуць грошы за праезд. Яны былі патрэбныя для набыцця піва. Адмову ён успрыняў агрэсіўна: магілёвец спачатку спрабаваў выцягнуць кіроўцу з аўто, а пасля пачаў біць машыну нагамі.

Пасля кліент сышоў. Вярнуцца яму давялося, калі на месца прыбылі праваахоўнікі. Праўда, віноўнік інцыдэнту не разумеў, у чым яго абвінавачваюць: грошы на спіртное ён ужо ўзяў дома і накіроўваўся ў краму.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0