У Брэсце мужчына аплаціў паездку на таксі сувенірным пісталетам-кулямётам, паведамляе БелТА.

Выпадак адбыўся 17 снежня 2019 года. У Маскоўскі РАУС Брэста звярнуўся таксіст. Ён расказаў, што яго пасажыр замест грошай за праезд пакінуў у салоне аўтамабіля пісталет-кулямёт. Невядомы мужчына папрасіў пачакаць каля дома, пакуль ён сходзіць за грашыма для аплаты паездкі. Праз некаторы час пасажыр вярнуўся з прадметам, падобным да зброі, і аддаў яго кіроўцу.

Спецыяліст высветліў, што выраб з'яўляецца макетам пісталета-кулямёта Судаева ўзору 1943 года.

Пасажырам аказаўся 57-гадовы берасцеец. Мужчына растлумачыў, што ў той момант у яго не было грошай, таму аплаціць паездку вырашыў сувенірнай зброяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0