Днём у прадуктовую краму па вуліцы Стралковай ў Гродне зайшлі двое мужчын. У аднаго з сабой быў заплечнік, у які яго знаёмы паклаў дзве пляшкі гарэлкі, шампанскае і торт. Пасля гэтага адзін мужчына выйшаў з крамы.

Калі міма касы паспрабаваў прайсці ўладальнік заплечніка з выкрадзеным, на яго звярнулі ўвагу прадаўцы. Жанчыны затрымалі яго і выклікалі міліцыю, паведамляе абласная міліцыя.

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа. Выкрадзенае на 40 рублёў канфіскавана. Мужчына быў п'яны, а раней нават судзімы за крадзеж.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?