У беларускіх сілавікоў сёння кардынальны ператрус.

Экс-міністр абароны Андрэй Раўкоў узначаліў Раду бяспекі.

Кіраўніком Мінабароны прызначаны Віктар Хрэнін. Раней ён кіраваў войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

Віктар Хрэнін. фота «Гродзенскай праўды»

Віктар Хрэнін. фота «Гродзенскай праўды»

Новы кіраўнік Генеральнага штаба — Аляксандр Вальфовіч. Яго папярэдняя пасада — першы намеснікам кіраўніка Генштаба.

Аляксандр Вальфовіч

Аляксандр Вальфовіч

***

Віктар Хрэнін

Нарадзіўся 1 жніўня 1971 года ў Навагрудку ў сям'і вайскоўца. Скончыў Усурыйскае сувораўскае вучылішча (1988), Омскае агульнавайсковае каманднае вучылішча (1992) і Ваенную акадэмію Беларусі (2005).

Усё жыццё пасля атрымання адукацыі служыў у войску. У 2014-2015 — начальнік штаба — першы намеснік камандзіра войскаў Заходняга аператыўнага камандавання. У 2015-2020 — камандзір войскаў Заходняга аператыўнага камандавання.

З 2020 — міністр абароны.

Аляксандр Вальфовіч

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Казані, школу сканчваў у Барысаве. Скончыў Маскоўскае вышэйнае агульнавайсковае вучылішча, Ваенную акадэмію Беларусі (1998), Ваенную акадэмію Генштаба Расіі (2008).

Служыў у Барысаве ў 72-м гвардзейскім вучэбным цэнтры. У 2005-2006 служыў у Генштабе ў Мінску.

У 2008-2010 — камандзір 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады, у 2010-2012 — намеснік камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, у 2012-2015 — начальнік штаба, першы намесніка камандзіра войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, у 2015-2018 — камандзір войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. У 2018-2020 — першы намеснік начальніка Генштаба.

З 2020 — начальнік Генштаба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0