Сумесны творчы праект Вялікага тэатра Беларусі і МНС (каляндар) прэзентавалі 17 студзеня, паведамляе МНС.
На здымках — элегантныя балерыны, якія знаходзяцца ў руках ратавальнікаў. Гэта адлюстроўвае ідэю аб зліцці процілеглых якасцяў — сілы і далікатнасці. Сярод удзельнікаў праекта — заслужаныя артысткі Беларусі Марына Вежнавец і Людміла Хітрова, народныя артысткі Беларусі Вольга Гайко і Ірына Яромкіна.





