У Міністэрстве замежных спраў Польшчы ў чарговы раз аспрэчылі пазіцыю Расіі аб вызваленні Варшавы савецкімі войскамі 17 студзеня 1945 года. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблонскі заявіў, што калі Чырвоная армія ўвайшла ў горад, адна акупацыя змянілася на іншую, перадае PAP.
«Гэта было не вызваленне, гэта было прынясенне новага камуністычнага рабства», — заявіў ён.
Чырвоная Армія ўвайшла ў руіны горада пасля Варшаўскага паўстання, за якім савецкія войскі назіралі з другога берага Віслы і нічога не рабілі.





