Вытворцы змогуць атрымліваць кампенсацыю, калі будуць выкарыстоўваць пры вытворчасці прадукцыі экалагічную ўпакоўку, а не палімерную, піша БелТА. Гэта вынікае з указу №16 «Аб удасканаленні парадку абыходжання з адходамі тавараў і ўпакоўкі».
Указам прадугледжана ўвядзенне новых відаў кампенсацыі выдаткаў. Напрыклад, за выкарыстанне або абясшкоджванне адходаў (раней была кампенсацыя толькі за збор адходаў пры ўмове перадачы на выкарыстанне або абясшкоджванне) і за выкарыстанне экалагічнай упакоўкі пры вытворчасці прадукцыі.
«Нельга дапусціць, каб нас спасцігла доля краін-суседзяў, калі людзі задыхаюцца ад колькасці звалак, а глеба на дзесяцігоддзі атручаная хіміяй», — заяўляў раней Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Рады Міністраў.





