Сёння днём у Мазырскі РАУС звярнулася жанчына — яе і мужа абрабавалі двое мужчын, паведамляе МУС.
Каля 12:30 да жыхаркі райцэнтра прыйшлі двое мужчын у масках, якія прадставіліся супрацоўнікамі спецпадраздзялення.
Жанчына ўпусціла мужчын у кватэру. Мужчыны напалі на гаспадароў кватэры, звязалі іх і пачалі абшукваць кватэру, пасля чаго збеглі.
Жанчына змагла вызваліцца і патэлефанавала ў міліцыю. Невядомыя скралі буйную суму грошай.





