Па-ранейшаму не так шмат інфармацыі пра асабістае жыццё новага прэм’ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна.
Міхаіл Мішусцін, фота ria.ru
Некаторыя расійскія СМІ паведамляюць, што бацька кіраўніка ўрада Уладзімір Майсеевіч Мішусцін нарадзіўся ў 1939 годзе ў Полацку. Пры гэтым адзначаецца, што ён мае габрэйскае паходжанне.
Па афіцыйных звестках, Уладзімір Мішусцін працаваў у службе аховы «Аэрафлота». Некаторыя ж СМІ пішуць, што Мішусцін-старэйшы быў супрацоўнікам КГБ, нібыта нават папрацаваў у пасольстве СССР у Балгарыі. Гэтыя ж крыніцы паведамляюць, што ў «Аэрафлот» ён быў прымацаваны менавіта «чэкістамі».
Маці Луіза родам з Котласа Архангельскай вобласці. Яна працавала медсястрой.
Глядзі таксама: Дзеці вучыліся ў Швейцарыі, піша музыку для Лепса. Хто такі новы прэм'ер Расіі Міхаіл Мішусцін?





