Памочнік кіраўніка дзяржавы, інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч 16 студзеня правёў прыём грамадзян на электрамеханічным заводзе ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна. Сярэдні заробак за 2019 год тут склаў усяго 381 рубель, паведамляе СТБ.
Работнікі прадпрыемства самі звярнуліся па дапамогу ў Адміністрацыю прэзідэнта.
«170-180 рублёў зарплата, і хацелася б трошкі падняць гэтую суму. Калектыў ужо стварыўся, і мы хочам працаваць у адным вызначаным коле, на сваім сталым месцы. І былі б нейкія паляпшэнні ў нашым заводзе», — распавяла супрацоўніца завода Ганна Якімовіч.
Было прынята рашэнне ўзяць сітуацыю на заводзе пад кантроль.





