ВУП Беларусі ў 2019 годзе вырас на 1,2% у параўнанні з 2018 годам, паведамляе Белстат.
Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 132 мільярды рублёў, ці ў супастаўных цэнах 101,2% да ўзроўню 2018 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у 2019 годзе ў адносінах да папярэдняга года склаў 106,5%.
У 2019 годзе рост ВУП Беларусі быў запланаваны на ўзроўні 4%.