16 студзеня прэм'ер Латвіі Крыш'яніс Карыньш у Мінску абмяркоўваў транзіт нафты для «Нафтана».

Калі гэты праект удасца запусціць, гэта можа стаць паратункам для Латвійскай чыгункі. У дзень візіту прэс-сакратарка Latvijas dzelzceļš (LDz) у сваім прэс-рэлізе паведаміла, што Латвійская чыгунка мае скараціць 1500 са сваіх прыкладна 10 000 супрацоўнікаў. Скарачэнні звязваюцца з падзеннем транзіту грузаў праз Латвію. У 2019 годзе Латвійская чыгунка стала стратнай, хоць у 2018-м адпрацавала з прыбыткам.

Усяго ў пачатку 2020 года ў кампаніі LDz працавалі 6265 чалавека, а ва ўсіх прадпрыемствах канцэрна LDz — 9950 чалавек.

Для параўнання: на Беларускай чыгунцы працуе каля 76 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?